weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
10.08.2018 18:38 ,

Распачалі крымінальную справу ў дачыненні да былой дырэктаркі рынку Маладзечанскага райспажыўтаварыства

Дырэктарка рынку гарантавала прадастаўленне гандлярам сталых месцаў на рынку, а таксама заплюшчвала вочы на ​​некаторыя парушэнні з іх боку.

Былая дырэктарка рынку Маладзечанскага райспажыўтаварыства падазраецца ў тым, што з сакавіка 2014 па май 2018 года атрымала хабару не менш за 600 рублёў і 6500 долараў ад людзей, якія гандлююць на рынку гароднінай.

Падчас правекі супрацоўнікі БЭЗ Мінскай вобласці ўстанавілі больш за 15 чалавек, якіх прымушвалі кожны сезон (прыкладна з сакавіка па кастрычнік) плаціць «даніну» дырэктару. За 200 долараў дырэктар рынка гарантавала прадастаўленне гандлярам, ​​у асноўным пенсіянерам, сталых месцаў на рынку, а таксама заплюшчвала вочы на ​​некаторыя парушэнні з іх боку. Бо часам пенсіянеры, каб трохі падзарабіць, акрамя гародніны з уласных агародаў прадавалі і гародніну, набытыя імі на гэтым жа рынку ў аптавікоў.

У цяперашні час у дачыненні да былога дырэктара рынка ўзбудзілі крымінальную справу па другой частцы  артыкула «Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымантачвання, або ў буйным памеры».

АБЭЗ Маладзечанскага РАУС просіць грамадзян, якія пацярпелі ці былі сведкамі незаконных дзеянняў службовай асобы, звяртацца да іх.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце