weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
10.08.2018 08:43 ,

СК: Падазраваных па «справе БелТА» адпускаюць. Золатава прызнала віну

Следчы камітэт паведамляе, што "пасля правядзення комплексу неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе следствам прынята рашэнне аб вызваленні Ганны Калтыгиной, Галіны Уласік, Ганны Ермачонак і іншых асоб, якія праходзяць па справе".

Таксама Следчы камітэт паведаміў, што галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава нібыта «прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіски РУП «БелТА».

Таму «з улікам устаноўленых абставінаў, а таксама таго, што М. Золатава з’яўляецца службовай асобай, яе дзеянні кваліфікаваныя па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзейнасць службовай асобы)».

Улічваючы яе актыўнае садзейнічанне следству, прынята рашэнне аб непрымяненні ў дачыненні да яе меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту».

Максімальное пакаранне, па гэтым артыкуле, згодна з КК РБ, пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Юрысты раней падкрэслівалі: згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, усіх затрыманых па «справе БелТА» (ч. 2 арт. 349 КК РБ) не могуць трымаць пад вартай больш за 72 гадзіны. Гэты артыкул адносіцца да катэгорыі злачынстваў, якія не маюць вялікай грамадскай небяспекі.

Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Гэта значыць, што за гэта злачынства чалавеку нельга абраць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Аднак, па словах Галіны Уласік, якую вызвалілі днём 9 жніўня, следчыя не казалі ёй пра гэта, а наадварот пагражалі «закрыць на два месяцы».

Следчым камітэтам па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды).

Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнага пакета паслуг, які давла названае прадпрыемства аднаму з яго заказчыкаў. У ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з’яўляецца «БелТА».

У ізалятары застаюцца Паўлюк Быкоўскі і Ірына Леўшына.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце