weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
10.08.2018 09:33 ,

У Валожыне з пнеўматыкі расстралялі бусла

Параненага бусла знайшлі неабыякавыя людзі на вуліцы Леніна ў Валожыне.

Параненага бусла знайшлі неабыякавыя людзі на вуліцы Леніна ў Валожыне. Птушку адвезлі да ветэрынара, зрабілі аперацыю і аформілі ў прытулак для птушак.

— Пасля гэтага валожынцы звярнуліся да нас, у дабрачынную арганізацыю «Ахова птушак», — кажа арганізатар прытулку Жана.

Фота з архіва гераіні

«Мы падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы аб выманні птушкі з дзікай прыроды, забралі сабе. Напісалі заяву ў міліцыю, каб знайсці тых, хто страляў, але справу закрылі ».

Фота з архіва гераіні

«Ахова птушак» — дабрачынная арганізацыя, якая займаецца рэабілітацыяй і вяртаннем у дзікую прыроду птушак. Арганізацыя змяшчае спецыяльны прытулак для птушак, які знаходзіцца ў вёсцы Маісеевічы пад Асіповічамі. Трапляюць у прытулак птушкі, якія пацярпелі ад жорсткасці людзей. Так, ратавалі ў арганізацыі саву, якая трапіла ў бітум, і бусла, якога збіў цягнік.

«Наша задача — выратаваць птушку, вярнуць яе ў прыроду, або забяспечыць умовы для пражывання, калі вяртанне немагчыма, як было ў выпадку з буслам, якога збіў цягнік — яму давялося ампутаваць крыло».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце