weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
10.08.2018 10:02 ,

За тры дні на Маладзечаншчыне знайшлі два трупы з перадсмяротнымі запіскамі

Фота Catsmob.

5 жніўня ў полі паміж вёскамі Падлесная і Маркава знайшлі памерлую жанчыну. А 7 жніўня ў пачатку лесу ля станцыі Пруды знайшлі павешанага мужчыну.

Пра абставіны распавёў старшы следчы Маладзечаннскага РАУС Юры Багушэвіч.

Мужчыну, пра знікненне якога мы пісалі раней, знайшлі 7 жніўня павешаным у лесе каля станцыі Пруды.

– Дакладна вядома, што гэта зніклы Дзмітры Рубан, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» Юры Багушэвіч. – Мужчына жыў у вёсцы Запалякі, што недалёка ад месца, дзе яго знайшлі павешаным. Але арпошняе месца, дзе ён жыў — гэта вуліца Вандыша ў Маладзечне. Адтуль мужчына 17 ліпеня пайшоў на працу. І больш не прыйшоў. На працы не з’явіўся таксама. У РАУС падалі заяву пра яго знікненне.

Па словах старшага следчага, побач з мужчынам знайшлі перадсмяротную запіску.

Двума днямі раней, 5 жніўня, у полі паміж вёскамі Падлесная і Маркава знайшлі труп жанчыны. Па словах Юрыя Багушэвіча, труп ужо быў з прыкметамі раскладання. Прыкмет гвалтоўнай смерці не заўважылі. Аднак пры жанчыне таксама знайшлі перадсмяротную запіску.

Было гэта самагубства ці не, пакуль казаць рана. Цяпер следчыя праводзяць праверкі.

У памерлай жанчыне па адзенні пазналі, зніклую ў чэрвені 67-гадовую Генорцыю Салагуб  з Маладзечна. Аднак, дакладна сказаць, што гэта яна, можна будзе толькі пасля правядзення экспертызы, распавёў Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце