weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
10.08.2018 18:00 ,

Заўтра ў Валожыне адчыняць першую ў рэгіёне інклюзіўную дзіцячую пляцоўку

Так пляцоўка выглядала без пліткі. Фота vk.com.

11 жніўня ў Валожыне адчыняць інклюзіўную дзіцячую пляцоўку. На ёй змогуць гуляць і звычайныя дзеці, і дзеці з асаблівасцямі.

Усталявалі ўсе прыстасаванні для дзіцячых гульняў, прывезеныя з Наваполацка. Апошнім этапам стала ўкладка пліткі. Яна будзе гумовай. Такую плітку кладуць для бяспекі дзіцяці: на ёй меншая верагоднасць атрымаць траўму.

Яркія арэлі, пясочніца і паравозік ужо стаяць на сваіх месцах. На дабрачынных умовах у стварэнні пляцоўкі ўдзельнічалі некаторыя прадпрыемствы Валожыншчыны.

На ўрачыстым адкрыцці, якое пачнецца ў дзесяць гадзін, валожынцам абяцаюць цікавыя конкурсы майстар-класы, аквагрым, фотазоны, гульні.

Падчас мерапрыемства разыграюць экскурсію на дваіх а аўгустоўскі канал сярод тых, хто прынясе ласункі на святочны стол. Урачыстасці развернуцца па адрасе Партызанская, 19 каля фізкультурна-аздараўленчага комплекса. Уваход вольны.

Нагадаем, што праект «Інклюзіўная пляцоўка Baby*s Smile» стартаваў 31 сакавіка. Яго зладзілі сумесна з Фондам развіцця мясцовых супольнасцяў і пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Мясцовыя ўлады падтрымалі праект.

Тады валожынскія актывісты задумаліся над тым, што звычайныя гульнявыя комплексы, што ўстанаўліваюць у дварах жылых дамоў, не падыходзяць для дзяцей з інваліднасцю. Прыступкі, вышыня зон для дзіцячых гульняў, адсутнасць мяккага траўманебяспечнага пакрыцця часта перашкаджаюць паўнавартаснай гульні.

Супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва лічаць, што новая пляцоўка дапаможа пераадолець бар’ер  у зносінах паміж дзецьмі і палепшыць адаптацыю дзяцей з інваліднасцю ў грамадстве.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце