weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
14.08.2018 21:23 ,

У Ганцавіцкім раёне яшчэ адно немаўля пасля прышчэпак трапіла ў рэанімацыю

Фота Narva Haigla.

13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык, пасля таго як яму ўкалолі планавыя прышчэпкі. 14 жніўня Свабодзе стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.

Вікторыя Сукач з вёскі Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёну прыйшла ў вясковы фэльчарска-акушэрскі пункт з дачкой на прышчэпку прыблізна ў той самы час, калі і маці памерлага хлопчыка Кірыла Вольга Рабцэвіч. Жанчыны нават перакінуліся некалькімі фразамі.

«Вольга яшчэ спытала — што рабіць, калі што? Я сказала — грудзьмі супакойвай», — кажа Вікторыя Сукач.

Цяпер Вікторыя з двухмесячнай дачкой Ульянай у рэанімацыі ў дзіцячым шпіталі ў Баранавічах. Туды яе прывезлі, калі ў дзіцяці пасля прышчэпак паднялася тэмпература.

«Прышчэпку дачка атрымала прыблізна ў 11:30. Прыйшлі дахаты, праз гадзіну памералі тэмпературу, было 37,2. Дзіця паела і адразу ўсё зрыгнула такім кіслым малаком. Звярнулася ў амбулаторыю, каб выпісалі бясплатны рэцэпт дзіцяці. Увесь час дзіця было ў мяне на руках, істэрычна плакала, задыхалася. Не ведалі, што рабіць, выклікалі хуткую. Доктар хуткай нас агледзеў ды адразу на рэанімацыю ў Ганцавічы накіраваў. У рэанімацыі нешта ўкалолі, паставілі кропельніцу, дачка паспала. Потым прыехалі баранавіцкія лекары, паглядзелі і вырашылі нас забраць. А 20-й гадзіне мы ўжо былі ў Баранавічах у рэанімацыі», — кажа Вікторыя.

Паводле Вікторыі, яе дачцэ, як і памерламу хлопчыку, калола прышчэпкі лекарка з Агарэвіцкай амбулаторыі, якая прыяжджала ў ФАП у Вялікія Круговічы.

«Нам два шпрыцы ўкалолі адразу. Адзін з францускай прышчэпкай, другі — з карэйскай, ад гепатыту, слупняку», — кажа Вікторыя.

Вікторыя кажа, што лекары запэўнілі яе, што ўсё будзе добра, «самае страшнае мінула».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце