weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
15.08.2018 16:30 ,

Аўтамабіль расіяніна з’ехаў у кювет і перакуліўся на Вілейшчыне

Расіяніна з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў Вілейскую ЦРБ. Ён ехаў да мамы ў Расію, за рулём быў цвярозы.

ДТЗ адбылося сёння, 15 жніўня, каля 9.00 на 103 кіламетры аўтадарогі Барысаў-Ашмяны. Жыхар Расіі на аўтамабілі «Хонда Акорд» рухаўся ў напрамку Барысава.

— На закругленні дарогі направа мужчына не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся на дах, — распавёў старшы дзяржаўтаінспектар ДПС АДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў.

Расіяніна з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў Вілейскую ЦРБ, дзе яму аказалі медычную дапамогу.

Фота забяспечанае Генадзем Сяськовым

Па словах Генадзя Сяськова, кіроўца 1964 года нараджэння ехаў да мамы ў Расію, пасажыраў у салоне не было, за рулём быў цвярозы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце