weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
15.08.2018 13:18 ,

Генеральная пракуратура знайшла парушэнні ў працы БРСМ пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў

БРСМ уключаў маладых людзей у студэнцкія атрады, а яны пра гэта не ведалі.

Парушэнні знайшлі ў ходзе пракурорскіх праверак у тэрытарыяльных і першасных арганізацыях.

Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, Мазырскі раённы камітэт БРСМ неабгрунтавана ўключыў у склад двух студэнцкіх атрадаў 32 чалавекі. Аднак усе яны ўладкоўвалісь на працу самастойна. Дагавора аб арганізацыі працы студатрада з прадпрыемствам не было. Падобныя парушэнні знайшлі і ў Брагінскім, Рагачоўскім, Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

Таксама стала вядома, што ў шэрагу выпадкаў БРСМ не рэагаваў на прапановы прадпрыемстваў аб стварэнні студэнцкіх атрадаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце