weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
15.08.2018 11:39 ,

У Ганцавічах мужчына зарэзаў былую жонку і скончыў жыццё самагубствам

У пары засталося двое непаўналетніх дзяцей.

У Ганцавічах мужчына зарэзаў былую жонку, а сам павесіўся, піша «Наша ніва» са спасылкай на БелТА, якой пра здарэнне паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагедыя ў райцэнтры здарылася сёння раніцай у адным са шматпавярховых дамоў. Каля 7.30 у дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС патэлефанавала жанчына, якая паведаміла пра скандал у суседняй кватэры. Бліжэйшы нарад міліцыі, які прыбыў на месца, выявіў у кватэры труп 46-гадовай жанчыны з нажавым раненнем. Падазрэнне ўпала на былога мужа забітай. Неўзабаве ён быў знойдзены ў пятлі ў гаражы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы мужчына здзейсніў суіцыд.

У пары засталося двое непаўналетніх дзяцей.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце