weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
15.08.2018 18:30 ,

У Маладзечне змагаюцца з несанкцыянаваным гандлем

Фота Зоі Хруцкай.

Спецыялісты Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі стараюцца спыніць несанкцыянаваны гандль у горадзе.

Такія гандляры прапануюць тавары ў людных месцах: на рынку, побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, на аўтобусных прыпынках.

Калі вы набываеце тавар «з зямлі», майце на ўвазе, што часцей за ўсё, яго прадаюць без дакументаў, што пацвярджаюць яго якасць і бяспеку. Таксама падчас такога гандлю не выконваюць тэмпературныя ўмовы захоўвання прадуктаў.

У выпадковых прадаўцоў няма даведкі медагляду пра іх уласны стан здароўя, а значыць пакупнікі не могуць быць упэўненыя ў тым, што прадавец не хварэе на паразітарную або інфекцыйную хваробу.

Вы рызыкуеце не толькі сваім здароўем, але і здароўем сваіх блізкіх. Бо такімі прадуктамі можна атруціцца, пацярпець ад вострых кішэчных, паразітарных і інфекцыйных хвароб.

Прыклады такіх захворванняў – гельмінтозы, дызентырыя, сальманэлёз, батулізм, вірусны гепатыт, туберкулёз.

Кожны з нас сам павінен думаць пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх родных. Каб папярэдзіць захворванні, атручванні, настойліва рэкамендуем не набываць харчовыя прадукты ў неўстаноўленых месцах.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце