weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
16.08.2018 12:05 ,

Чатырохметровага пітона злавілі ў мінскім дзіцячым садку

Яго вярнулі гаспадару. Высветлілі, што пітон збег з кватэры праз адкрытае акно.

Чатырохмятровага пітона, якога 15 жніўня злавілі ў мінскім дзіцячым садку, вярнулі гаспадару. Пра гэта распавяла супрацоўніца Мінскага заапарка Аляўціна Генадзьеўна: да іх змяю адправілі пасля таго як злавілі.

Высветлілі, што пітон збег з кватэры праз акно: «Цяпер пластыкавыя вокны маюць рэжым праветрывання, пітон і выпаўз з акна, калі яно было адкрытае».

Супрацоўнікі МНС 15 жніўня злавілі тыгровага пітона на тэрыторыі дзіцячага садка №292 па вуліцы Убарэвіча, 14. Пасля гэтага пітона перадалі ў мінскі заапарк, дзе ён і чакаў свайго гаспадара.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце