weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
17.08.2018 16:42 ,

Прастора для адпачынку, творчасці і зносін — у Маладзечне правядуць летні фэст «Прышчэпка»

Маладзечанцаў і гасцей горада запрашаюць на летні фэст "Прышчэпка", які пройдзе 25 жніўня ва ўнутраным дворыку краязнаўчага музея. Пачатак а 12-ай.

У апошнюю суботу жніўня ўнутраны дворык музея ажыве і ператворыцца ў прастору для адпачынку, творчасці і зносін. Тут пройдзе гадовы гарадскі фэст «Прышчэпка», ён будзе доўжыцца з 12.00 да 21.00.

Фэст атрымаў назву невыпадкова. Для маладзечанцаў слова “прышчэпка” азначае не толькі прадмет, але і з’яўляецца ўнікальным гарадскім сімвалам, які азначае «месца сустрэчы» — ля помніка ў гарадскім парку. Часта можна пачуць у размове маладзечанцаў: “Сустрэнемся дзе?” — “Ля прышчэпкі”.

Фэст пройдзе пад слоганам «Чапляйся да нас!» — далучайся да актыўных, неабыякавых і ініцыятыўных жыхароў Маладзечна.

Фэст ладзяць маладзечанцы. Яны аб’яднаныя, быццам прышчэпкі на адной вяровачцы, агульнай справай.

Што вас чакае?

  • добрая музыка
  • майстар-класы для дарослых і дзяцей
  • фудкорт
  • маркет
  • зона настольных гульняў
  • дзіцячая зона з аніматарамі
  • зона абмену
  • кулінарнае шоу і многае іншае!

Падрабязнасці праграмы мерапрыемства можна будзе знайсці тут: https://vk.com/fest_molodechno

Уваход вольны.

Арганізатарамі з’яўляюцца адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора», Мінскі абласны краязнаўчы музей, іншыя арганізацыі, а таксама актыўныя і неабыякавыя жыхары нашага горада. Ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства выступілі культурны менеджэр Ганна Холад і сузаснавальнік Адукацыйнага цэнтра «Адкрытая прастора» Валянціна Сідоркіна.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце