weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
17.08.2018 11:21 ,

Ва ўсіх раёнах адчыняюць агракласы, зачыняюць адну школу ў рэгіёне

Ці адкрываюць агракласы і зачыняюць школы, а таксама пра беларускамоўныя першыя класы мы распыталі ва Упраўленнях па адукацыі, спорце і турызму райвыканкамаў рэгіёна.

Астравец

На Астравеччыне ўвядуць навучальную навінку – агракласы – у Варнянах і сярэдняй школе №1 райцэнтра. Сфарміраваныя дзве групы па дзесяць чалавек, якія будуць вучыцца па новай праграме.

Зачыняць якія-небудзь школы ў раёне сёлета не плануюць.

На беларускай мове вучацца ва ўсіх сельскіх школах. У горадзе пакуль разглядаецца пытанне, ці буддзе беларускамоўны першы клас, расказалі ў аддзеле адукацыі.

Ашмяны

Аграклас адчыняюць у Гальшанах.

Няма школ, якія планавалі б зачыняць.

Першакласнікі ў вёсках будуць навучацца па-беларуску, у горадзе – па-руску.

Смаргонь

Аграгрупа будзе створаная на базе сярэдняй школы №2 райцэнтра.

Зачыняецца Ракавецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад–базавая школа.

Гарадскія першакласнікі будуць вучыцца па-руску, вясковыя – па-беларуску.

Валожын

У сярэдняй школе №2 фарміруюць адну групу аграрнай накіраванасці.

Сёлета ў раёне не плануюць зачыняць школы. Беларускамоўныя першыя класы будуць у вёсцы, з рускай мовай навучання – у горадзе.

Мядзел

На базе “Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад – сярэдняя школа” пачне працаваць клас аграрнага профілю.

Зачыняць школы не плануюць. У вёсках усе першыя класы з беларускай мовай навучання, у горадзе – з рускай.

Маладзечна

У Чысцінскай школе плануюць адкрыць групу аграрнага профілю.

Зачыняць школы ў раёне не плануюць.

Гарадскія першакласнікі будуць вучыцца на рускай мове. Сёлета падалі дзве заявы з просьбай аб навучанні на беларускай мове ў горадзе.

Вілейка

У Вілейскім раёне будзе дакладна вядома пра тое, ці адчыняць агракласы, пасля 20 жніўня.

Зачыняць школы не плануюць.

Першыя класы ў вёсцы будуць вучыцца на беларускай мове, у горадзе – на рускай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце