weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
17.08.2018 11:24 ,

За шэсць месяцаў на Маладзечаншчыне скралі 25 ровараў

Фота slavgorod.by.

У Маладзечне штогод становіцца больш ровараў. Адпаведна павялічваецца колькасць іх крадзяжоў. Ровар – каштоўная маёмаць, да захавання якой часта ставяцца нядбайна.

За шэсць месяцаў гэтага года зарэгістравалі 25 крадзяжоў ровараў: 20 у горадзе, пяць – у сельскай мясцовасці. Найчасцей ровары крадуць у Паўднёвым і Цэнтральным мікрараёнах – па пяць у кожным; а таксама Савецкім і Усходнім – па чатыры ў кожным. Па аднаму ровару скралі ў Паўночным і Завадскім мікрараёнах.

У сельскай мясцовасці ровары кралі на тэрыторыях Радашкавіцкага, Цюрлёўскага, Красненскага, Чысцінскага і Гарадзілаўскага сельсаветаў.

У 22 выпадках у крадзяжы злачынцы ўвогуле не сустракалі ніякіх перашкод. Па аднаму крадзяжу было з выстаўленнем аконнай рамы, узломам роварнага замка і замка на дзвярах хлява. Амаль палову з усіх ровараў скралі з пад’ездаў.

Напрыклад, у ноч ад 4 на 5 ліпеня невядомы скраў ровар з роварнымі замкамі з тамбура пад’езда дома па Вялікім Гасцінцы, 2. Урон гаспадару – 604 рублі.

У канцы чэрвеня нехта пашкодзіў замок у дзвярах, пранік у склеп дома ў Радашкавічах і скраў горны ровар, які каштуе 400 рублёў.

Як папярэдзіць крадзеж

Прышпіляйце ровар, нават калі пакідаеце яго на адну хвіліну. Але памятайце, што танныя тонкія тросікі лёгка перакусіць. Лепш выкарыстоўваць таўсцейшыя. Прышпіляйце ровар за кола і за раму. А калі дазваляе трос, то за два колы і за раму.

Пакідаючы ровар, забірайце з сабой усё абсталяванне, якое можна хутка зняць: велакамп’ютар, насос, ліхтар, сядло. Прывабнасць такога ровара для злачынцаў і хуліганаў значна меншая. Нядрэнным дапаўненнем да троса будзе сігналізацыя.

Памятайце, што лесвічная пляцоўка – не самае лепшае месца для захоўвання нават прышпіленага ровара. Па магчымасці пакідайце яго ў такім месцы, каб ровар быў у вас пад наглядам, пакуль вы знаходзіцеся ў будынку. Але таксама прышпіляйце. Калі ёсць камеры відэаназірання, лепш пакінуць ровар у полі іх зроку.

Нагадваем, што за пакіданне ровараў на лесвічнай пляцоўцы прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Калі вы сталі сведкам крадзяжу, пераканаўча просім паведаміць па тэлефонах 102, 8 (0176) 771656 (кругласутачна), 771488, 774411 (у працоўныя дні ад 9.00 да 18.00.)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце