weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
18.08.2018 19:02 ,

Жарко, Сямашка, Кабякоў… Каго Лукашэнка адправіў у адстаўку і хто застаўся пры пасадзе

Сёння Аляксандр Лукашэнка зладзіў кадравы ператрус, адправіўшы ў адстаўку частку ўрада на чале з прэм'ерам Андрэем Кабяковым, а таксама чатырох з пяці намеснікаў прэм'ера. Прэм'ерам прызначаны Сяргей Румас.

Так у адстаўку адпраўленыя намеснікі прэм’ера Васіль Мацюшэўскі (яго месца зойме Аляксандр Турчын), Уладзімір Сямашка (яго месца зойме Ігар Ляшэнка), Анатоль Калінін (стане Уладзімір Кухараў), Васіль Жарко (Ігар Петрышэнка).

Застаўся пры пасадзе толькі Міхаіл Русы.

Адпраўленыя ў адстаўку міністр архітэктуры Анатоль Чорны (яго месца зойме Дзмітрый Мікулёнак), міністр прамысловасці Віталь Воўк (стане Павел Уцюпін), міністр сувязі Сяргей Папкоў (стане Канстанцін Шульган), міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі (стане Дзмітрый Крутой), кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплекса Алег Двігалёў (стане Раман Галоўчанка).

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце