weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.399
1 долар 2.1061
100 рас.руб. 3.1953
19.08.2018 09:07 ,

Падарыў “Фольксваген Каравэла” для ашмянскай чацвярні: як новы прэм’ер звязаны з нашым рэгіёнам

2010 год. Ашмяны. Сям'я Лукашэвічаў з падарункам ад "Белаграпрамбанка".

Новы прэм'ер-міністр Сяргей Румас нарадзіўся ў Гомелі, працаваў у Мінску. Але мае пэўную сувязь і з нашым рэгіёнам.

Калі ў 2009 годзе ў Ашмянах ва Уладзіміра і Марыны Лукашэвічаў нарадзілася чацвярня, сям’я разам з пяціпакаёвай кватэрай арымала новы “Фольксваген Каравэла”. Машыну шматдзетнай сям’і падарыў «Белаграпрамбанк».

Сяргей Румас, які ў той час узначальваў праўленне ААТ “Белаграпрамбанк”, прыехаў у Ашмяны спецыяльна, каб уручыць падарунак Марыне Лукашэвіч, работніцы аддзялення банка ў Ашмянах.

Падарунак стаяў ля ўвахода ў будынак, прыцягваючы ўвагу прахожых, – новенькі, бліскучы васьмімесны аўтамабіль “Фольксваген-Каравэла”, упакаваны ў карпаратыўным стылі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Уручыўшы галаве сямейства Уладзіміру Лукашэвічу ключы ад аўтамабіля, Сяргей Румас агучыў новае рашэнне: цяпер ААТ “Белаграпрамбанк” будзе дарыць мікрааўтобусы кожнай беларускай сям’і, у якой народзіцца чацвёра і больш блізнят, пісала наша газета ў 2010 годзе.

Фота з архіва «Рэгіянальнай газеты».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце