weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
20.08.2018 12:04 ,

Ад сёння дазволена паляваць на аленя і лася

Фота Sputnik Эстонія.

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў перыяд ад 20 жніўня да 30 верасня дазваляецца паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага, аленя плямістага і лані. Таксама на селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту.

Паляваць можна цягам сутак спосабамі з засады і з падыходу.

Дазваляецца выкарыстоўваць наразную (з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкаствольную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.

Да 30 верасня працягваецца паляванне на казулю (адкрылася 15 мая). Здабываць можна дарослых самцоў і селекцыйныя асобіны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце