weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
20.08.2018 08:22 ,

Згвалціў дачку, дамагаўся ўнучак. У Рэчыцкім раёне на 14 гадоў асудзілі педафіла

Ілюстрацыйнае фота Likar.info.

Сёлета суд Рэчыцкага раёна разгледзеў справу ў дачыненні да жыхара раёна і абвінавачвання яго ў педафіліі. Мужчына прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць«Моцныя навіны».

Як стала вядома, яшчэ ў 1984 годзе мужчына згвалціў сваю дачку і яе сяброўку. Пры гэтым бацькі сяброўкі напісалі заяву ў міліцыю, а жонка адмовілася. Тады мужчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Калі ён выйшаў з месцаў зняволення, то вярнуўся ў гэтую ж сям’ю.

Летась жа следчым стала вядома, што на працягу некалькіх гадоў ён гвалтаваў сваіх чатырох малалетніх унучак. Калі гэтыя факты выявіліся і мужчына зразумеў, што яму пагражае крымінальны артыкул, ён паспрабаваў з’ехаць у Расію ў Новасібірск да сваякоў. Пры гэтым у ад’ездзе яму ізноў дапамагала жонка, то бок бабуля тых самых дзяўчынак. Супрацоўнікі міліцыі знялі падазраванага ўжо з цягніка ў Гомелі.

У раённай пракуратуры распавялі, што на момант здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да ўнучак дзядулі было крыху больш за 60 гадоў, а дзяўчынкам ад 10 да 14 гадоў. Агулам па гэтай справе праходзіла пяць пацярпелых: чатыры ўнучкі педафіла і дачка.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце