weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
31.08.2018 17:21 ,

ВІДЭАРЭПАРТАЖ. У Маладзечне ДАІ правяла акцыю, каб папярэдзіць дзіцячы траўматызм на дарогах

Напярэдадні Дня ведаў, 31 жніўня, Дзяржаўтаінспекцыя правяла ў Маладзечне акцыю, каб папярэдзіць дзіцячы траўматызм на дарогах. Сустрэча стала часткай спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці», якое праходзіць ад 25 жніўня да 5 верасня.

– Цель этой акции – обратить внимание взрослых, в первую очередь, на проблему детского травматизма. А также какими-то мероприятиями, акциями подготовить детей к новому учебному году, чтобы они после отдыха были более внимательны, чтобы они вспомнили правила дорожного движения, — расказаў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе Упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын.

З.к. Дзяржаўтаінспектары сустрэліся з маладзечанцамі на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра «Тройка». Маленькія гледачы паўдзельнічалі ў віктарыне па правілах дарожнага руху. Кожны атрымаў прыемны падарунак. Дзеці прымерылі бронежылеты і каскі, пасядзелі за стырном міліцэйскай машыны. Дарослых вучылі выбіраць дзіцячае аўтакрэсла і правільна ім карыстацца. У першую чаргу бацькі павінны звяртаць увагу на вагу і ўзрост малога, адзначыў эксперт па дзіцячых крэслах Беларускага клуба аўтамотатурызму Сяргей Бельскі.

– Самый главный критерий, самый главный момент – не спешить детей пересаживать в кресло несоответствующей весу группы, так как в каждом автокресле предусмотрены нормы веса и возраста ребенка, в которых он должен находиться, – расказаў Сяргей Бельскі.

Акцыі, прысвечаныя бяспецы дарожнага руху, ладзяцца па ўсёй Мінскай вобласці. На працягу года такія сустрэчы будуць праводзіць у навучальных установах Маладзечаншчыны – як для выхаванцаў дзіцячых садкоў, так і для школьнікаў.

– Анализ происшествий показывает, что дети меньше нарушают правила дорожного движения. Стали меньше нарушать, если брать, к примеру, прошлый, позапрошлый год. В большей степени дети стали попадать в ДТП из-за родителей, из-за взрослых. Поэтому наша сегодняшняя акция направлена на то, чтобы, чтобы взрослым еще раз об этом рассказать, показать… – распавёў Алег Цюрын.

У Мінскай вобласці склалася трывожная сітуацыя. На сёння ў 58 дарожна-транспартных здарэннях загінула сем дзяцей, 58 атрымалі траўмы. Комплекс «Увага – дзеці» ладзіцца менавіта для таго, каб папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей і падлеткаў. Бо дарога не даруе памылак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце