weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
03.09.2018 09:21 ,

Краязнаўцу адмовілі ў аднаўленні помніка паўстанцам Касцюшкі на Ашмяншчыне

Тадэвуш Касцюшка. Фота euroradio.fm.

Краязнавец з Мядзельшчыны Вадзім Праўрацкі звярнуўся ў Гродзенскі адблвыканкам з прапановай аднавіць у вёсцы Паляны Жупранскага сельсавета помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі, што загінулі тут у бітве ў 1794 годзе.

30 жніўня Вадзім Праўрацкі атрымаў адказ ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

У лісце паведамляюць, што супрацоўнікі Ашмянскага райвыканкама апыталі вяскоўцаў з Палянаў і высветлілі, што  1970-1980 гады помнік прыбралі мясцовыя ўлады, бо той быў моцна разбураны.

Па інфармацыі аблвыканкама, мясцовыя жыхары Палянаў не лічаць патрэбным аднаўляць помнік у іх вёсцы.

Даведка «Рэгіянальнай газеты»

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі — паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве або Польскае паўстанне 1794 года — узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце