weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
04.09.2018 11:23 ,

ДТЗ на Вілейшчыне: машына прыціснула пакупніка да фуры

Фото avtostart.kg.

31 жніўня на вуліцы Сацыялістычнай увечары жыхар Вілейкі аглядаў машыну, каб набыць яе.

30-гадовы гаспадар «Мазды» паказваў аўтамабіль пакупніку. Машына стаяла перад прыпаркаванай побач фурай.

Пакупнік захацеў паслухаць, як працуе рухавік. Гаспадар, стоячы побач з машынай, завёў яе. Аўтамабіль пачаў рухацца ўперад і прыціснуў пакупніка да фуры.

Гэта адбылося таму, што гаспадар машыны завёў яе пры ўключанай перадачы, растлумачылі ў Вілейскім РАУС.

40-гадовага віляйчаніна з пераломамі і ранамі даставілі ў Вілейскую бальніцу.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце