weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
05.09.2018 14:32 ,

Сёння на трасе Маладзечна-Вілейка насмерць збілі раварыста (Фота)

На месцы здарэння.

Аварыя са смяротным зыходам адбылася сёння раніцай на трасе Маладзечна-Вілейка.

Як распавяла «Рэгіянальнай газеце» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, сёння раніцай у Маладзечанскім раёне, каля вёскі Лазавец, аўтамабіль збіў раварыста.

Ад атрыманых траўмаў раварыст загінуў на месцы. Па словах Таццяны Беланог, цяпер на месцы здарэння працуе аператыўна-следчая брыгада.

Дапоўнена.

Як паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі ДАІ пазней, вадзіцель Аудзі 100, які збіў раварыста, збег з месца здарэння.

Фотаздымкі з месца здарэння — з суполкі «Это Вилейка, детка».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце