weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
05.09.2018 19:55 ,

Вадзіцель, які раніцай насмерць збіў раварыста, збег з месца здарэння

Вадзіцель, які на легкавушцы раніцай збіў насмерць раварыста, збег з месца здарэння.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УДАІ УУС Мінаблвыканкама Сяргея Чабатарова.

Фото УГАИ УВД Минского облисполкома

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама

ДТЗ адбылося 5 верасня каля 8.45 на 81-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.

«Неўстаноўлены вадзіцель Аудзі 100 наехаў на 58-гадовага раварыста, жыхара Вілейкі, які рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку мужчына памёр на месцы здарэння», — праінфармаваў Сяргей Чабатароў.

Вадзіцель пакінуў аўтамабіль і знік з месца аварыі. Вядзецца яго пошук. Абставіны ДТЗ і асоба вадзіцеля высвятляюцца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце