weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
06.09.2018 12:05 ,

Чарговая трагедыя адбылася ва Узброеных сілах Беларусі – у Слоніме радавы здзейсніў самагубства

У Слоніме радавы здзейсніў самагубства. Яму заставалася адслужыць каля паўгода.

Чарговая трагедыя адбылася ва Узброеных сілах Беларусі. Як паведамляе ваеннае ведамства, у сераду, пятага верасня, у адной з частак Слонімскага гарнізона 20-гадовы радавы Арлоў скончыў жыццё самагубствам.

Яму заставалася адслужыць каля паўгода.

У Мінабароны падкрэслілі, што, па папярэдніх дадзеных, на такі крок вайсковец пайшоў у сувязі з «асабістымі абставінамі» – смерць не звязаная з праходжаннем ваеннай службы.

Цяпер Следчы камітэт праводзяць праверку, у частку таксама прыбыла камісія Мінабароны.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце