weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
06.09.2018 11:06 ,

Затрымалі кіроўцу, які ўчора насмерць збіў раварыста ля Лазаўца і збег

На месцы здарэння. Фота sk.gov.by.

Як распавяла "Рэгіянальнай газеце" афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, следчыя цяпер працуюць з кіроўцам, што здзейсніў смяротную аварыю і збег. Ім аказаўся 43-гадовы жыхар Вілейкі.

Маладзечанскі РАСК устанаўлівае абставіны аварыі.

Як мы пісалі раней, ДТЗ адбылося 5 верасня. Па словах Таццяны Беланог, здарылася гэта на 81-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Маладзечна-Нарач» каля Лазаўца. «Аўдзі 100» наехала на раварыста, які ехаў па ўзбочыне ў спадарожным накірунку ў бок Маладзечна.

Дактары «хуткай» правялі рэанімацыю, але не змаглі выратаваць 58-гадовага жыхара Вілейкі. Пасля гэтага кіроўца самавольна сышоў з месца здарэння.

Па падазрэнні ў злачынсктве «парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартнага сродка, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека» затрыманы жыхар Вілейкі. З ім працуюць следчыя.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце