weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
07.09.2018 14:02 ,

Маладзечанскі аўтапарк адказаў, чаму ў аўтобусах няветлівыя кандуктары

"Аўтобусная" тэма ў Маладзечне не губляе актуальнасці. Ізноў у рэдакцыю звяртаюцца жыхары горада, незадаволеныя якасцю абслугоўвання.

“Чаму ў маладзечанскіх аўтобусах кандуктары няветлівыя, нават хаміць сабе дазваляюць? Куды зніклі кампосцеры, было нашмат зручней”.

Адказ:

Для павышэння якасці абслугоўвання ў Маладзечне пяць гадоў таму вырашылі ўсталяваць кампосцеры ва ўсе аўтобусы. Пасля іх прыбралі.

– Гэта нявыгадна. Пасажыр купляе ў кіроўцы талон і чакае ля кампосцера, пакуль не зойдзе рэвізор. Ён не зайшоў – чалавек з талонам выйшаў. Рэвізор зайшоў – пасажыр адразу прабіў талон, – расказвае дырэктар філіяла «Аўтобусны парк №4» Раман Гаварко.

Рэвізоры працуюць на розных маршрутах штодня. Аўтобусы для праверкі абіраюць самі. З-за недахопу кандуктараў некаторыя кіроўцы за даплату прадаюць білеты самі. Таму рэвізоры ў першую чаргу правяраюць такія маршруты.

– Часам кандуктары могуць нахаміць, але ўсё залежыць ад чалавека. І пасажыры бываюць некарэктнымі. Абвінавачваюць кандуктара, што няма аўтобуса, а той ні пры чым. Часта не хочуць браць дробныя грошы, скардзяцца. Але ўявіце, кандуктар вымушаны штодня цягнуць сумку, поўную жалеза. У любым выпадку, каб ён працаваў не кандуктарам, а быў звычайным пасажырам, хто якое мае права абражаць чалавека? – кажа начальнік аўтамабільнай калоны №1 Сяргей Радына.

Мужчына хоча, каб пасажыры былі болей лаяльнымі да аўтапарка.

– Тэлефануюць па некалькі разоў, абвінавачваюць, што не маем кваліфікацыі. Тлумачыш ім, што праблем шмат і вырашыць іх нельга з-за іншых праблем, – не разумеюць. Нават слухаць не хочуць, бо не працуюць у гэтай сферы.

Пішыце ў каментары, якія пытанні хвалююць менавіта вас. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце