weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
11.09.2018 10:35 ,

«КДБшнікі сядзелі ў сене і прыклалі палец да вуснаў, калі падышлі мы, дзеці». Як сям’я з Дубіны раздзялілася паміж Амерыкай і СССР

Калі Ева прыехала ў ЗША, сваякі яе нікуды не выпускалі тыдзень, пакуль не навялі прыгажосць. Калі ж жанчына вярнулася ў Дубіну муж сказаў: "Ай, Евачка, ты ж амерыканка!" А пасля плакаў. Да апошняга не верыў, што яна вернецца ў СССР.

Гісторыя сям’і з Дубіны склалася так, што сваякі апынуліся падзеленымі межамі і гадамі. Дачка так і не змагла сустрэцца з бацькамі, а сясцёр і братоў за акіянам пабачыла праз дзесяцігоддзі. А калі вярнулася, савецкі муж не стрымаўся ад плачу – ён да апошняга не верыў, што каханая пасля Амерыкі вернецца да яго.

Пра драматычны лёс сваякоў для чытачоў «Рэгіянальнай газеты» расказаў былы дырэктар Дубінской школы Васіль Рамановіч і яго дачка Наталля.

Паехалі ў Амерыку без дачкі

Пачалася дубінска-амерыканская гісторыя з пачатку 20 стагоддзя. Дзед нашага суразмоўцы па матчынай лініі, таксама Васіль, толькі з прозвішчам Мучынскі, вяртаўся з руска- японскай вайны. У 1906 годзе вербаўшчыкі запрасілі яго на шахцёрскія заробкі ў Амерыку, разам з жонкай прынялі рашэнне пагадзіцца.

Жонка засталася ў Дубіне, а праз дзевяць месяцаў нарадзіла дачку Еву. Жанчына вырашыла не браць у цяжкую дарогу немаўля. Пакінула яе бацькам, а сама паехала да мужа.

Сям’я асела ў Стэнфардзе. Муж працягваў працу шахцёра, жонка гандлявала ва ўласнай лаўцы. Нарадзілі яшчэ трох сыноў і дзвюх дачок. Першая з іх, Крысціна, ведала родную мову бацькоў.

Васіль Рамановіч каля дома. Унук маладой пары з Дубіны, што ў пачатку 20 стагоддзя паехалі шукаць лепшага жыцця ў Амерыку, пакінуўшы дзіця, яго маці, тут.

Там часам Ева расла без таты і мамы. Мінула Першая сусветная. Дубіна трапіла пад польскі ўплыў. Вырашылі, дзяўчынка падрасла, удалы час завезці дзіця да бацькоў. У дарогу сабраўся дзядзька.

Аднак меў неасцярожнасць пакінуць у Дубіне дзяўчыну. Тая пабаялася, што застанецца без мужа і выправілася вяртаць жаніха з дарогі. Разам з пляменніцай.

Забраць дачку ў Мучынскіх усё не атрымлівалася. З часам Ева выйшла замуж, змяніла прозвішча. Пра ўз’яднанне сям’і ўжо не магла ісці гаворка. Жанчына так і не сустрэлася з бацькамі. А вось з іншымі сваякамі, якіх у ЗША стала шмат, пабачылася ў 60-я гады.

У ЗША.

Першая дачка, якая нарадзілася ў Амерыцы. Марыя ведала мову бацькоў з Дубіны.

В США.

З-за амерыканскай радні не стаў лётчыкам

Сын Евы Васіль нарадзіўся ў 1931 годзе. У Рамановічаў было сямёра дзяцей. Васіль быў старэйшым з хлопцаў, перад ім нарадзілася сястра. І праз тое, што меў амерыканскіх сваякоў, атрымаў нямала і радасці, і клопатаў.

У Другую сусветную вайну школу ў Дубіне спалілі партызаны – каб там не пасяліліся немцы. Памятае, што жыхары баяліся партызан, бо забіралі ежу – самае галоўнае ў вайну.

У пяты і шосты клас хадзіў у Чабаі.

Дырэктарам паставілі прыезджага рускага, які вельмі любіў лазню. У Чабаях яе не было, таму перавёў школу ў Міхалова, у будынак, дзе да 1939 года быў польскі дзіцячы дом. З лазняй.

Пасля заканчэння сямігодкі захацеў паступіць у лідскае педвучылішча, дзе вучылася старэйшая сястра. Яна параіла спачатку пайсці ў старэйшыя класы. У Валожыне жыў на кватэры і закончыў школу.

Дубина Воложинского района.

Васіль Рамановіч адпрацаваў дырэктарам дубінской школы большую частку працоўнага жыцця.

Бацька параіў уладкавацца так на вучобу, каб за казённы кошт. Вырашыў з сябрам паспрабаваць паступіць у авіяцыйнае вучылішча ў Чалябінскай вобласці. Расказвае, пабачыў шмат бедных, неахайных людзей, таму вырашыў вяртацца дамоў.

Дачка Наталля ўступае ў размову: «Не хітры, не тая прычына была». Тады сваякі прызнаюцца: для паступлення патрэбна было даць усе дакументы. А ў яго ў анкеце – замежныя сваякі. Хто ж такога ў лётчыкі пусціць?

Вярнуўшыся, спачатку дапамагаў бацьку-кладаўшчыку. Пасля прынялі ў школу ў Дубіне. Паступіў на завочнае аддзяленне ў педінстытут.

Пасля другога курса адправілі служыць. Пасля арміі накіравалі ў Чабайскую школу, праз год вярнулі ў Дубіну. Адпрацаваў настаўнікам гісторыі, а праз год паставілі дырэктарам – на 36 год.

З жонкай Франяй пазнаёміўся яшчэ да арміі. Яна таксама працавала настаўніцай, прыехала са Старых Дарог. Маладыя пажаніліся і завялі першае дзіця яшчэ да таго, як Васіль пайшоў у армію. Разам з жонкай выгадаваў трох дачок – Наталлю, Жанну і Аліну.

Дубина Воложинский район в Советское время.

У Дубіну прыехалі сваякі з Амерыкі.

Як у Дубіну прыехалі амерыканцы

У 1961 годзе Крысціна з мужам, сястра Евы, прыехала ў Дубіну. Прывезлі дзіва – фотаапарат «Палароід», шмат здымалі. На адным з фота зафіксавалі стары плот, за якім адна з дачок мые бялізну ля калодзежа. Пасля паказвалі гэтае фота іншым родным у ЗША – усіх уразіла беднасць, у якой жыла сваячка. З Амерыкі ў Дубіну пачалі перасылаць накладзеным плацяжом рэчы, нават бялізну.

Перад наступным прыездам сельсавет выдзеліў Рамановічам грошы на агароджу – каб не было сорамна перад амерыканскімі гасцямі.

Сваякі падарылі беларускім родзічам скарб – дзве «Волгі», белую для сям’і Евы і чорную для іншых сваякоў. Наталля прыгадвае белы аўтамабіль:

– Прыгналі пад хату, брэзентам накрылі, і не ведалі ж, як перад ёй танцаваць. Ужо можна расказаць.

Пасля такога Рамановіча выклікалі ў раён – што за падарункі перасылаюць з Амерыкі дырэктару школы і члену партыі? Прабачылі таму, што не хаваў набытак, а шчыра прызнаўся ў свой час, што мае сваякоў за акіянам.

Приехала в США из СССР.

Ева прыляцела ў Амерыку.

Приехала в США из СССР.

Приехала в США из СССР.

Приехала в США из СССР.

Такой Ева паехала ў ЗША.

А такой прыехала.

Наталля памятае і іншы момант. Калі амерыканскія сваякі гасцілі, у стозе сена ся дзелі супрацоўнікі КДБ. Калі дзеці падышлі, прыклалі палец да вуснаў.

А на дзень нараджэння Наталлі і яе стрыечнай сястры прыслалі неверагодна прыгожыя пуховыя коўдры ў паветраныя шарыкі і аксамітныя сарафаны. Для дзяўчынак з вёскі гэта была проста казка.

У 1967 годзе Ева ўсё ж паехала на сустрэчу да родных у ЗША на два месяцы. Збіралі ўсёй вёскай – зрабілі прычоску, нашылі ўбораў.

Але там родзічы не выпускалі яе ў свет тыдзень. Наводзілі прыгажосць. Палячылі зубы, завялі на манікюр і ў цырульню.

Прыехала назад з чамаданамі падарункаў. Муж сустрэў і кажа: «А, Евачка, ты ж амерыканка!». І не стрымаў слёз. Прызнаўся: верыў, што застанецца ў ЗША.

Цяпер Рамановічы крыху падтрымліваюць сувязь з амерыканскімі сваякамі. Але моладзь ужо не мае такога сантыменту да беларускай радні.

Валожынскі раён, Дубіна.

Бацькі Евы.

Валожынскі раён, Дубіна.

Валожынскі раён, Дубіна.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце