weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
12.09.2018 12:25 ,

Пад Ашмянамі выкрылі канал нелегальнай міграцыі

Двух беларусаў і расіяніна затрымалі за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза. Разам з імі ў аўтамабілях ехалі чацвёра в'етнамцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі трапіць у Літву таемнымі сцежкамі ў абыход памежных пунктаў.

Двух беларусаў і расіяніна затрымалі за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза. Міліцыя Віцебшчыны пры падтрымцы байцоў АМАПу на 127-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Ашмяны – мяжа Літвы ноччу 9 верасня затрымалі дваіх жыхароў Оршы і грамадзяніна Расіі.

Разам з імі ў аўтамабілях ехалі чацвёра в’етнамцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі трапіць у Літву таемнымі сцежкамі ў абыход памежных пунктаў. Вырашаюць пытанне пра арышт арганізатараў нелегальнага бізнэсу. Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальную справу, праводзяць аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых удзельнікаў міжнароднай групы. Нелегалы ​​з В’етнама рыхтуюцца панесці адміністрацыйнае пакаранне, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце