weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
12.09.2018 15:04 ,

Падлеткі выратавалі пенсіянера, які тануў у рацэ

Мужчыну даставілі ў раённую бальніцу. Па папярэдніх дадзеных, у яго было моцнае алкагольнае ап'яненне.

Здарэнне адбылося 11 верасня ўвечары ў Пухавіцкім раёне. Выратавальнікам патэлефанавалі з трывожным паведамленнем: на рацэ Цітаўка ў Мар’інай Горцы тоне мужчына. На дапамогу яму прыйшлі двое хлопцаў – навучэнец прафесійнага будаўнічага ліцэя і вучань гімназіі.

– Падлеткі дацягнулі яго на адлегласць дзесяць метраў ад берага, выбіліся з сіл, патэлефанавалі ратавальнікам, – паведамляе МНС.

Ратавальнікі дасталі з вадаёма 67-гадовага пенсіянера і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну з пераахаладжэннем даставілі ў раённую бальніцу. Па папярэдніх дадзеных, у яго было моцнае алкагольнае ап’яненне.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце