weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
12.09.2018 17:48 ,

Побач з каледжам у Вілейцы могуць з’явіцца дзевяціпавярхоўкі

Фота pixabay.com.

Чатыры 36-кватэрныя дамы ў дзевяць паверхаў могуць з'явіцца ў Вілейцы паміж дзяржаўным каледжам і першай школай.

Пад будаўніцтва выдзелелі ўчастак у пяць гектараў у межах вуліц Вадап’янава, Чапаева і Кастрычніцкай, паведамляюць на сайце Вілейскага райвыканкама. З боку апошняй прадугледжаны пад’езд да будучай жылой забудовы.

Акрамя дамоў, побач плануюць аўта- і велапаркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, велагаражы, пешаходныя дарожкі, спартыўнае поле, газоны, кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

Будаўніцтвам плануюць павялічыць дэмаграфічную сітуацыю ў горадзе. Новабудоўлі заселяць маладыя сем’і, дзеці будуць хадзіць у бліжэйшыя школы і садкі.

Грамадскае абмеркаванне правядуць ад 17 верасня па 12 кастрычніка.

Пазнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна ў холе Вілейскага райвыканкама па адрасе: Партызанская, 40. Прэзентацыю праекта зладзяць 19 верасня ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

Прапановы можна дасылаць на электронную пошту [email protected] або запісаць у журнале, які будзе знаходзіцца ў холе.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце