weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
12.09.2018 10:01 ,

У сакавіку гаспадыня не пусціла мядзельскіх выратавальнікаў праверыць праводку. А ў верасні з-за кароткага замыкання ў яе згарэў хлеў

Фота elektrik-a.su.

Каля пяці раніцы 7 верасня мядзельскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у аграгарадку Княгінін.

Калі спецыялісты прыехалі, убачылі, што адкрытым полымем гарэў хлеў. Будынак быў цагляны, элекрыфікаваны.

У выніку пажару згарэў увесь дах, цалкам выгаралі некаторыя памяшканні ў хляве. Прычына пажару — кароткае замыканне з-за няспраўнасці  праводкі. Хлеў належаў 80-гадовай пенсіянерцы.

— Сёлета ў сакавіку нашы спецыялісты хадзілі па дамах, правяралі стан праводак, выкананне правілаў пажарнай бяспекі. І менавіта на гэтым двары дзверы зачынілі літаральна «перад носам» у выратавальнікаў, — расказала «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян. — Калі б нашы спецыялісты праверылі праводку ў хляве, магчыма, пажару б не адбылося.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце