weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
12.09.2018 09:49 ,

З-за туману здарылася аварыя на Мядзельшчыне. Выратавальнікі дэблакавалі кіроўцу з машыны

Фота spokoino.ru.

Дарожнае здарэнне адбылося раніцай 11 верасня каля вёскі Пасынкі Нарачанскага сельсавета. З-за густога туману бачнасць на дарозе было не большая за сто метраў, распавяла "Рэгіянальнай газеце" інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян.

Легкавая машына пайшла на абгон і «лоб у лоб» сутыкнулася з мікрааўтобусам. Кіроўца легкавога аўтамабіля аказаўся заблакаваным у машыне.

Мядзельскія выратавальнікі дасталі яго і перадалі медыкам. У мужчыны — пераломы грудной клеткі і голені, шматлікія ўшыбы.

Кіроўцу мікрааўтобуса медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце