weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
12.09.2018 13:30 ,

Жанчына са Слуцка паўгода ходзіць на працу, нічога не робіць і атрымлівае зарплату. Яе гэта не задавальняе

Фота kurjer.info

«Зімой я выдавала канькі, лыжы, вяла касу, праца мне падабалася, – кажа жанчына. – Але наступіла вясна, наведвальнікаў не стала. Калі адкрылася каса стадыёна, то аказалася, што там ужо працуе пенсіянерка. А мне дырэктар сказаў: «Ідзіце і сядзіце ў кабінеце».

Случчанка Ларыса Грыгаровіч паўгода ходзіць на працу і проста сядзіць у кабінеце. За гэта яна атрымлівае заробак – 270 рублёў. Шэсць месяцаў жанчына просіць кіраўніка даць ёй падпрацоўку або скараціць. Але нічога пакуль не змянілася, распавядае «Кур’ер».

Ларысе Грыгаровіч 51 год, 25 гадоў яна працавала сацыяльным работнікам. Працу памяняла па стане здароўя. 19 снежня 2017 года яе прынялі загадчыцай пункта пракату гарадскога стадыёна.

Па словах Ларысы Грыгаровіч, пры прыёме дырэктар сказаў, што праца ёсць зімой, а ў цёплы час года – падпрацоўка ў білетнай касе.

«Зімой я выдавала канькі, лыжы, вяла касу, праца мне падабалася, – кажа жанчына. – Але наступіла вясна, наведвальнікаў не стала. Калі адкрылася каса стадыёна, то аказалася, што там ужо працуе пенсіянерка. А мне дырэктар сказаў: «Ідзіце і сядзіце ў кабінеце».

Ларыса Грыгаровіч у гэтым кабінеце праводзіць увесь працоўны дзень. Кабінет выглядае пустым: акрамя стала, шафы ў куце і пары пакаёвых раслін у ім нічога няма. Фота: Алена Бадз’іна

І вось Ларыса ўжо паўгода кожны дзень прыходзіць на працу і сем гадзін сядзіць за пустым сталом у кабінеце, а па суботах – пяць гадзін.

«Псіхалагічна гэта вельмі цяжка і прыгнятае. Чалавек на працы павінен нешта рабіць, – кажа Ларыса Грыгаровіч. – Акрамя таго, на 270 рублёў цяжка пражыць, у мяне ёсць дачка-школьніца. Я прасіла даць падпрацоўку або скараціць. Але мне нічога не прапаноўваюць «.

За паўгода жанчына звярталася ва ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца стадыён, ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, да старшыні Савета дэпутатаў і іншыя інстанцыі.
У красавіку на прыёме старшыня Слуцкага райвыканкама сказаў яе працадаўцам: «Калі няма працы – скарачайце». Але загаду на скарачэнне так і няма.

Ларыса Грыгаровіч сядзіць у касе пункта пракату, але ў цёплую пару года наведвальнікаў няма.

Як растлумачыў «Кур`еру» дырэктар стадыёна Генадзь Паніч, на гэтую пасаду лепш браць супрацоўніка на сезон, што сэканоміць і бюджэтныя сродкі.

«Ларыса Грыгаровіч – добрасумленны работнік, прэтэнзій да яе няма, – кажа Андрэй Нядзелька, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама. – У пункце пракату працы, сапраўды, больш зімой, чым летам. Ролікі, тэнісныя ракеткі, мячы не так запатрабаваныя, як канькі і лыжы, але мы збіраемся пашыраць асартымент.

Ларысе Міхайлаўне прапаноўвалася летам падпрацоўваць раманціроўшчыкам – мыць сядзенні на стадыёне перад матчамі, але яна не пагадзілася. Іншых вакансій няма. У яе ёсць магчымасць падпрацоўваць у іншай арганізацыі, законам гэта не забаронена. Скарачаць пасаду загадчыцы пунктам пракату не плануецца. Калі не задавальняе характар працы, у яе ёсць права скасаваць працоўны дагавор па пагадненні бакоў».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце