weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
13.09.2018 15:31 ,

144 новыя кватэры, побач — школа, садок і бясплатны стадыён: што чакае жыхароў будучых новабудоўляў у Вілейцы (Генплан)

Фота stroyka163.ru.

Аддзел архітэктуры Вілейскага райвыканкама прапануе нашым чытачам Генеральны план новай жылой забудовы ў Вілейцы.

У чатырох новых дзевяціпавярхоўках будзе 144 кватэры.

Запланаваныя пляцоўкі для адпачынку дзяцей і дарослых, крытая велапаркоўка, пляцоўка для чысткі дываноў, спартыўныя пляцоўкі.

Пабач з новымі дамамі будзе школа №1, дзіцячы садок і гарадскі стадыён.

Дарэчы, як распавялі ў аддзеле архітэктуры, з нядаўняга часу ўваход на стадыён для віляйчан — бясплатны.

Нагадаем, што грамадскае абмеркаванне праекта пачнецца 17 верасня. 19 верасня ў 16.00 праект прэзентуюць у зале пасяджэнняў райвыканкама.

Прагледзець Генплан у поўным аб’ёме можна тут.

Генплан забяспечаны аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.

 

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце