weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
13.09.2018 14:36 ,

Каляндар Павілля. Нарадзіўся Максім Танк і Наталля Арсеннева, 75 год пасля аперацыі «Канцэрт»

Важныя падзеі тыдня ў нашым сённяшнім выпуску календара Павілля.

16 верасня

Віктар Дашук

80 гадоў з дня нараджэння Віктара Дашука (1938), кінарэжысёра, сцэнарыста, аператара, журналіста, народнага артыста Беларусі.

Па яго ўласных сцэнарыях знята больш за 80 твораў (у т.л. востразлабаднеўныя дакументальныя фільмы «Ночь длинных ножей», «Репортаж из клетки для кроликов»). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985, за цыклы фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У войны не женское лицо»), першай прэміі на ўсесаюзных кінафестывалях у Фрунзэ (цяпер Бішкек), Кіеве, Таліне, Любліне; ганаровага дыплома журы 42-га Міжнароднага кінафестывалю ў Кракаве (2003), прыза «Срэбны голуб» на Міжнародным фэсце ў Лейпцыгу (1984, за фільм «Я встретил вас»).

1870. Нарадзіўся Язэп Васілевіч (Крывічы, цяпер Мядзельскі раён), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, археолаг, педагог.

Адзін са стваральнікаў і ў 1917 – 1919 гадах дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі. Загінуў ва Уфе (Башкірыя) у 1934 (?) годзе, куды быў высланы ў 1931-м. Рэпрэсаваны.

17 верасня

Максім Танк

1912. Нарадзіўся Максім Танк (сапраўднае Яўген Скурко, вёска Пількаўшчына, цяпер Мядзельскі раён), паэт, грамадскі дзеяч, класік беларускай літаратуры. Пражыў 82 гады.

18 верасня

105 гадоў з дня нараджэння Леаніда Валчэцкага (1913 – 1991), беларускага тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Нарадзіўся ў Даўгінаве. Скончыў Мінскі педтэхнікум, тэатральную студыю пры Беларускім дзяржаўным тэатры ў Віцебску. Аўтар кнігі «Гады, спектаклі, ролі…» (1974), артыкулаў па праблемах тэатра.

19 верасня

1943. 75 гадоў з пачатку аперацыі «Канцэрт», другога этапу «рэйкавай вайны» партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброеных сіл.

20 верасня

Наталля Арсеннева

115 гадоў з дня нараджэння Наталлі Арсенневай (1903 – 1997), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лібрэтыста.

75 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш (1943 – 2008), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце