weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.399
1 долар 2.1061
100 рас.руб. 3.1953
13.09.2018 15:00 ,

Маладзечанскія бегуны – сярод пераможцаў Мінскага міжнароднага паўмарафону

Аляксандр Цімафеенка заняў першае месца ва ўзроставай групе “ад 70 год” сярод мужчын.

Ён прабег 21,097 кіламетра за 1:57:30 на мінскім паўмарафоне 9 верасня.

Цімафеенка – трэнер бегуна Васіля Лябецкага, які пераадолеў дыстанцыю за 1:39:19. Лябецкі заняў другі радок пасля польскага спартсмена Тадэвуша Дзяконскага.

– Прыемна было бегчы, абганяючы маладзейшых спартсменаў, – прызнаецца маладзечанец. – Лічу, што адзнака добрая. Але польскаму атлету прайграў. Што ж, гэта спорт, тут не месца крыўдам – значыць, ён быў больш хуткі.

Лябецкі адзначыў, што сёлета арганізацыя паўмарафону была лепшай, чым у мінулым годзе. Асобны старт дапамог пазбегнуць вялікага скаплення людзей.

Спадабалася маладзечанцу і тое, што дыстанцыю абралі суцэльную, а не кругавую “А то ў тым годзе прабег круг – і яшчэ раз там жа. Суцэльна бегаць усё ж лягчэй”.

Ранішняе надвор’е прыйшлося даспадобы атлету. Тым жа, хто стартаваў па абедзе, было гарачэй.

Лябецкі Васіль, Мінскі паўфарафон 2018.

Бадзёрасці і энергіі дадавалі балельшчыкі:

– Бабулі з плакатамі, сем’і падтрымлівалі. У каго што было напісана. “Тата, чакаем на фінішы”, “Ты самы моцны”, “Бяжы хутчэй за ўсіх”. Гэта весяліла і дадавала сіл, – падсумоўвае бягун.

Аднак не ўсе ўдзельнікі марафону пачуваліся добра. На вачах Лябецкага адзін з удзельнікаў пачаў кідацца, пасля паваліўся – добра, што адразу ж прыбегла “хуткая”.

– Да бегу на вялікіх дыстанцыях неабходна рыхтавацца. Хаця б раз на тыдзень пераадольваць кіламетраж большы, чым збіраешся ўзяць на спаборніцтве. Я бегаю па выхадных пад 30 кіламетраў, таму паўмарафон адолець магу. А калі хтосьці з прабежкамі ў 5-10 кіламетраў выпраўляецца на паўмарафон, то моцна рызыкуе.

У Мінскім паўмарафоне ўдзельнічала каля 35000 чалавек з 53 краін.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце