weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
13.09.2018 15:12 ,

Смех, апладысменты і мноства падарункаў – у Маладзечне зладзілі сустрэчу, прымеркаваную да адкрыцця 28 тэатральнага сезона

Дзень адчыненых дзвярэй у Мінскім абласным драматычным тэатры правялі ў сераду, 12 верасня. Першы спектакль сезона "Камедыя" адбудзецца ўжо праз тыдзень.

Сустрэча пачалася ў палове сёмай вечара. Забаўляльная праграма «Тэатральная сустрэча» з удзелам артыстаў, распродаж ільготных абанементаў, аўкцыён памятных сувеніраў, бяспройгрышная латарэя, розыгрыш запрашальных білетаў на спектаклі – менавіта так прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да адкрыцця 28 тэатральнага сезона ў Мінскім абласным драматычным тэатры.

На пытанні адказвалі хутка, за сертыфікатамі выходзілі на сцэну. «Якое імя ў галоўнай актрысы спектакля «Парася, якое спявае»?» «Назавіце імя гераіні спектакля «Камедыя»?»

За адказ на пытанне «у якім годзе паставілі спектакль «Камедыя»?» глядач атрымаў абанемент на дзесяць наведванняў. Дарэчы, на распродажы ён каштаваў 50 рублёў.

Зала аказалася запоўненая гледачамі.

За пяць хвілін да выступу акцёры рабілі памятныя фотаздымкі і сэлфі.

Правялі аўкцыён сувеніраў. Гледачы казалі, колькі могуць аддаць за той ці іншы тавар. Рэальныя грошы ў іх не бралі.

Глядачка, якая набыла яўрэйскі капялюш – кіпу. Яе яшчэ называюць ярмолкай. Галаўны ўбор сімвалізуе сціпласць, пакорлівасць і глыбокую павагу перад Усявышнім. Жанчыне ён «абыйшоўся» ў восем рублёў.

Тэатральны «капуснік» зладзілі адразу пасля розыгрышаў.

Паэт-песеннік, музыкант, акцёр Дзяніс Фешчанка.

Адзіны мужчына ў прыемнай жаночай кампаніі. Пад вясёлую музыку артысты «прыбралі» сцэну.

Акцёр Барыс Донін і артысткі.

Кожны можа пакінуць водгук і падзяліцца ўражаннямі ад мерапрыемства.

Фота Таццяны Касьян.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце