weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
13.09.2018 10:23 ,

Жывая бібліятка, планета навуковых цудаў, дранік-шоу: праграма першага вілейскага экафестывалю дапаўняецца (Афішы)

Вілейскі эстрадна-джазавы ансамбль пад кіраўніцтвам Фёдара Гура.

Арганізатары дапаўняюць праграму першага экафестывалю ў Вілейцы "Выбірай і рухайся".

На фестывалі будзе працаваць жывая бібліятэка, шмат розных пляцовак: планета навуковы цудаў, горад рамеснікаў, цырульня, аквагрым.

Таксама правядуць дранік-шоў і спаборніцтвы па кросфіту.

Да выступоўцаў далучыцца гурт  BY CRY. Гэта сінтэз музычных жанраў і накірункаў — Mixed Musical Arts. Творчасць гурта не падпарадкоўваецца правілам і догмам, яна кіруецца жывымі эмоцыямі і гарачымі пачуццямі, правакуючы на танец, ствараючы атмасферу драйвовага свята. Каманда мае два альбомы і дзесяць кліпаў. Удзельнік фестываляў: Basowiszcza, Купальскае кола, Pre-Metal Crowd, «Свята Сонца», «Наш Грунвальд», «Жывое неба Браслава», пераможца фестывалю-конкурсу “Камянецкі драйв-2018″.

Выступіць таксама  вілейскі эстрадна-джазавы ансамбль пад кіраўніцтвам Фёдара Гура.

Аднак, і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі. Арганізатары дамаўляюцца са скейтарамі і раварыстамі ВМХ. Сачыце за навінамі пра фестываль на нашым сайце.

Афішы забяспечаныя арганізатарамі фестывалю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце