weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
14.09.2018 15:10 ,

Амаль чатырыста рублёў за дзесяць плотак і чатырох акунёў: на Маладзечаншчыне затрымалі браканьераў

На месцы здарэння.

У верасні  на Маладзечаншчыне пачасціліся выпадкі незаконнай лоўлі рыбы з дапамогай рыбалоўных сетак.

Таму Маладзечанская міжраённая інспекцыя нагадвае пра тое, што парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства цягне адміністрацыйную адказнасць па арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь, за што прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу да 1225 рублёў з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы.

Забороненыя прылады канфіскуюць.

За кожную злоўленую рыбу, парушальнік абавязаны пакрыць дзяржаве шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў памеры ад 0,3 да 15 базавых велічынь у залежнасці ад выгляду вылаўленай рыбы. А ў выпадку нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю на суму больш за сто базавых велічынь, за такое парушэнне прадугледжаная ўжо крымінальная адказнасць.

Улоў, што пацягнуў на вялікі штраф.

Так 9 верасня вечарам на кар’еры недалёка ад вёскі Мароські, што на Маладзечаншчыне, затрымалі маладзечанца, які трыма сеткамі вылавіў дзесяць плотак і  чатыры акуні. Шкода склала 367,5 рубля.

11 верасня вечарам на вадаёме фонду «Палачанскія разлівы» затрымалі жыхара вёскі Літва. Ён вылавіў 14 лінёў, 13 карасёў, 11 акунёў і адну краснапёрку. Шкода склала амаль 400, таму выклікалі следчых з Маладзечна. Па факце праводзяць праверку, магчыма ўзбудзяць крымінальную справу.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце