weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
14.09.2018 10:20 ,

На фестывалі ў Вілейцы зладзяць дэфіле ад Тэатра моды

Тэатр моды і дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў на адным з мерапрыемстваў. Фота з архіва "РГ".

Арганізатары першага вілейскага экафестывалю "Выбірай і рухайся" працягваюць дапаўняць праграму мерапрыемства. Чарговая цікавостка - выступленне аб'яднання "Тэатр моды" Вілейскага дзяржаўнага каледжа.

Моднае дэфіле глядзіце ў 14.00 у скейт-парку.

Аб’яднанне «Тэатр моды» існуе ад 2012 года. Тэатр — гэта, перш за ўсё, сінтэтычны від мастацтва, таму і ў Тэатры моды адбываецца зліццё подыумнага дэфіле з элементамі тэатралізаванага дзеяння.

Аб’яднанне падрыхтавала да паказу цікавыя калекцыі адзення і нумары. Якія? Пабачым разам!

Афіша забяспечаная арганізатарамі фестывалю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце