weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
14.09.2018 14:53 ,

На мужа і жонку на дачы пад Слуцкам напалі восы. Жанчына пасля ўкусаў памерла

Паводле папярэдняй версіі, жанчына памерла ад анафілактычнага шоку. Дакладная прычына смерці будзе вядомая пасля судмедэкспертызы.

Муж і жонка – жыхары Слуцка, прыехалі на дачу ў Мялешкі. Раніцай 12 верасня 63-гадовая жанчына варыла варэнне, яе муж займаўся уборкай ў двары. Каля хлява ляжала салома. Калі мужчына стаў яе разграбаць, з кучы вылецеў рой восаў. Яны напалі на яго: тры разы ўджалілі ў твар і адзін – у руку.

Мужчына распавёў жонцы пра тое, што здарылася. Адчуваў ён сябе нармальна, таму пайшоў далей займацца справамі па гаспадарцы. Праз дзесяць хвілін ўбачыў, як за жонкай, якая бяжыць з агарода, ляціць рой восаў. Яна адмахвалася касынкай, крычала, клікала на дапамогу. Мужчына схапіў дыхлафос і пабег да яе. Вос атрымалася разагнаць, але яны паспелі ўджаліць яе чатыры разы – у вобласць грудзей і жывот.

Жанчыне стала дрэнна, яна вярнулася на кухню і прысела. Праз пяць хвілін мужчына вярнуўся ў дом і ўбачыў, што яго жонка ляжыць на падлозе і ледзь дыхае. Ён выклікаў лекара. Прыехала вясковая хуткая, медыкі памералі жанчыне ціск, зрабілі ўкол. Але пазней жанчына памерла.

Паводле папярэдняй версіі, жанчына памерла ад анафілактычнага шоку. Дакладная прычына смерці будзе вядомая пасля судмедэкспертызы.

У гэты ж дзень на ўчастак прыехалі супрацоўнікі МНС і ліквідавалі асінае гняздо.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце