weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
14.09.2018 17:04 ,

Размяркоўваць будуць не толькі бюджэтнікаў, але і платнікаў

У Беларусі вядзецца праца над праектам, у якім будзе замацуюць права на размеркаванне не толькі бюджэтнікаў, але і платнікаў.

Пра гэта 14 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.

– Моладзь, якая навучаецца на платнай аснове, размеркавацца па жаданні можа і цяпер. Адміністрацыя ўстаноў адукацыі, як правіла, ідзе насустрач, – адзначыла Таццяна Сіманоўская. – Перш за ўсё гэта ім дае першы прафесійны вопыт. Плюс яны з’яўляюцца маладымі спецыялістамі.

Дзяржава ў сацыяльным плане іх падтрымлівае. Новы дакумент пашырыць магчымасці для хлопцаў і дзяўчын, якія навучаюцца на платнай аснове.

Па словах прадстаўніка Міністэрства адукацыі, Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе захаваныя паняцці размеркавання і прадастаўлення першага працоўнага месца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце