weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4102
1 долар 2.1449
100 рас.руб. 3.169
14.09.2018 15:44 ,

Што трэба набыць школьніку – параўноўваем цэны на базары і ў краме

Ілюстрацыйнае фота

На пачатку верасня чэргі ў кніжных крамах амаль звычайная з’ява. Мы вырашылі параўнаць цэны на атласы, сшыткі і контурныя карты для розных класаў у краме і на базары.

Да прыкладу, каб сабраць дзесяцікласніка ў кніжнай краме, трэба набыць атлас і контурныя карты па геаграфіі, сшыткі для лабараторных і практычных работ па біялогіі, фізіцы і хіміі, рабочы сшытак па англійскай мове. Агульны кошт – 25 рублёў 56 капеек.

Якія цэны на базары

На базары атлас “Чалавек і свет” можна набыць за 4,60.

Карты па геаграфіі для шостага класа прапануюць за 3,50, для сёмага – па 4,50. Для восьмага класа тыраж яшчэ не выпусцілі. Дзевяцікласнікі могуць набыць карты па 4,50. Вучні дзясятага і адзінаццатага – на рубель танней.

Каляровы і якасны атлас па геаграфіі для сямікласніка абыдзецца амаль у восем рублёў, а вось для васьмікласнікаў тыражу яшчэ няма. У дзявятым сёлета школьнікі будуць карыстацца атласам мінулага года – для 8-9 класаў. Як і для адзінаццацікласнікаў, ён каштуе шэсць рублёў. Дзесяцікласнікі разабралі на базары атласы для свайго ўзросту.

Рабочыя сшыткі для ўсіх класаў па геаграфіі – 3,90.

Танней абыдуцца сшыткі для лабараторных і практычных работ па хіміі, фізіцы і біялогіі. Усе класы – 2,20. Рабочыя сшыткі па біялогіі – 3,50.

Чарга ў кніжнай краме. Фота Зоі Хруцкай

Рабочыя сшыткі для ўсіх класаў па інфарматыцы – 3,90.

Тым, хто вывучае англійскую, прапануюць першую частку рабочых сшыткаў па 4,90. Для дзевяці-, дзесяці- і адзінаццацікласнікаў кошт такога сшытка – 8,50. Ён складаецца з дзвюх частак.

Для “немцаў” сшыткі для чацвертага класа – 4,50, астатнія – на рубель танней.

Якія цэны ў краме

Для параўнання цэнаў мы падышлі ў кніжную краму.

Атлас “Чалавек і свет” каштуе каля пяці рублёў. Контурныя карты – за 3,34 для пятага і 2,84 для чацвертага класаў. На базары яны па тры рублі.

Атлас па геаграфіі для шасцікласнікаў можна набыць за 5,31, самы дарагі – для сёмага класа – 7,02. Цана на контурныя карты па гэтай дысцыпліне пачынаецца ад 3,33. Для васьмікласнікаў тыражу няма.

Сшыткі для лабараторных і практычных работ па фізіцы і хіміі для ўсіх класаў прапаноўваюць за 2,06. Гэта на 14 капеек танней, чым на базары. Па біялогіі цана мяняецца ў залежнасці ад класа. Самыя дарагія для дзясятага і адзінаццатага – 3,63.

Рабочыя сшыткі па інфарматыцы для ўсіх класаў можна набыць за 4,04 – на 14 капеек даражэй, чым на базары.

За 2,49 прапаноўваюць рабочыя сшыткі па рускай мове, за 3,11 – па беларускай.

Для “англічан” сшыткі каштуюць ад 4,00 да 8,80 у залежнасці ад колькасці частак, якая розная для кожнага класа.

Контурныя карты па геаграфіі і працоўны сшытак для 7 класа. Фота Таццяны Касьян.

Сшыткі па нямецкай мове для васьмікласнікаў можна набыць за 3,11. Астатнія класы – за 4,67. На базары – па 3,50 усе класы, акрамя чацвертага.

Тавар можа быць танней і даражэй у залежнасці ад таго, дзе яго набываць. Зэканоміць можна, калі купляць і на базары, і ў краме, параўноўваючы цэны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце