weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
14.09.2018 09:03 ,

У Мінску міліцыянеры не далі 29-гадовай аспірантцы скончыць жыццё самагубствам праз нешчаслівае каханне

Фота VistaNews.ru.

Міліцыянеры прадухілілі спробу самагубства 29-гадовай жанчыны-аспіранткі, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што ў доме непадалёк дзяўчына збіраецца скончыць жыццё самагубствам — яна сядзела на балконе восьмага паверха, звесіўшы ногі.

На месца прыбылі два міліцыянеры. Адзін пад выглядам мінака стаў размаўляць з жанчынай, а другі накіраваўся ў кватэру.

Пакуль ішла гутарка, падаспелі выратавальнікі і «хуткая».

Маці 29-гадовай дзяўчыны паведаміла праваахоўнікам, што дачка вырашыла звесці рахункі з жыццём з-за нешчаслівага кахання. Міліцыянер разам з маці прайшоў у пакой, дзе знаходзілася дзяўчына, каб працягнуць гутарку.

У нейкі момант стала зразумела, што ўгаварыць яе не атрымаецца — міліцыянер падбег да яе як раз у той момант, калі яна адштурхнулася рукамі, і паспеў схапіць за талію, тым самым прадухіліць падзенне з вышыні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце