weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
14.09.2018 09:36 ,

У Жодзіне 13-гадовыя падлеткі пашкодзілі 18 аўтамабіляў

Падлеткі нанеслі драпіны на лакафарбавае пакрыццё 18 аўтамабіляў. Адзін выбіраў старыя «масквічы», «жыгулі» і «гольфы», другі пакідаў свае аўтографы толькі на дарагіх іншамарках.

Жодзінец дапамог устанавіць іх асобы. У СМІ мужчына бачыў інфармацыю пра пашкоджанне 18 аўтамабіляў і фота падлеткаў, падазраваных у гэтым. На адной з вуліц Жодзіна ён убачыў падобных падлеткаў і адразу ж набраў па мабільным тэлефоне «102».

Аператыўнаму дзяжурнаму Жодзінскага ГАУС мужчына назваў вуліцу, па якой ішлі падлеткі, і кірунак, у якім яны рухаюцца.

Дзяжурны накіраваў бліжэйшы нарад па адрасе, а жодзінец, які апазнаў падлеткаў, працягваў ісці за імі і па тэлефоне паведамляў дзяжурнаму пра маршрут. Патрульныя затрымалі падлеткаў і даставілі іх для разгляду ў ГАУС, туды ж выклікалі і іх бацькоў.

Фота uvd-mo.gov.by

Абодвум падлеткам па 13 гадоў, жывуць у адным з пасёлкаў Смалявіцкага раёна і вучацца ў мясцовай школе. У Жодзіна часам прыязджаюць на электрычцы «у пошуках забаў». Спачатку падлеткі спрабавалі выкручвацца. Сцвярджалі, што да пашкоджання машын не маюць дачынення.

Ім і іх бацькам паказалі відэа з розных камер назірання. На роліках было бачна, як «вельмі падобныя на іх» падлеткі спярша «труцца» на стаянцыі ля машын. А потым ідуць у бок чыгуначнага вакзала, дзе адна з камер здымае іх буйным планам. Хлопцы ва ўсім прызналіся.

Фота uvd-mo.gov.by

У той дзень яны прыязджалі ў Жодзіна на гарадскі пляж. Прыйшлі на вакзал, каб вярнуцца на электрычцы дадому. Апынулася, што да бліжэйшага цягніка яшчэ дзве гадзіны. Каб чымсьці сябе заняць, падлеткі адправіліся ў бок бліжэйшай аўтастаянкі.

Кавалкам дроту, знойдзеным па дарозе, сталі драпаць машыны на стаянцы. Адзін з іх выбіраў старыя «масквічы», «жыгулі» і «гольфы». Другі прынцыпова пакідаў свае аўтографы толькі на дарагіх іншамарках. Пра наступствы, як гэта часта бывае ў такіх выпадках, падлеткі нават і не задумваліся.

Матывы паводзінаў непаўналетніх трэба будзе высветліць следчым падчас расследавання крымінальнай справы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце