weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
17.09.2018 09:08 ,

У аварыі ля Селішча загінуў маладзечанец. Следчыя не выключаюць, што кіроўцу стала дрэнна за рулём (Абноўлена)

Дарожнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 16 верасня, у 8.20, у светлы час сутак, распавяла "Рэгіянальнай газеце" афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь  па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па словах Таццяны Беланог, аварыя здарылася на 14-м кіламетры аўтадарогі «Маладзечна-Ілья». У вёсцы Селішча 57-гадовы кіроўца на ўласнай машыне «Нісан» з’ехаў у правы кювет. Там 57-гадовы мужчына стукнуўся ў дрэва і загінуў на месцы.

Следчыя не выключаюць таго, што кіроўцы магло стаць дрэнна за рулём. Прызначылі шэраг экспертыз, каб высветліць прычыну смерці, тэхнічны стан аўтамагіля, хуткасны рэжым.

Калі вы былі сведкам здарэння, следчыя просяць звярнуцца ў Вілейскі РАСК па тэлефоне 8(01771) 53-0-74.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце