weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.09.2018 15:47 ,

На Смаргоншчыне запрашаюць на свята камернай музыкі «Вяртанне паўночных Афін»

Фота MogilevNews.by

Заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" 25 верасня запрашае на канцэрты ў Залессе.

Свята камернай музыкі «Вяртанне паўночных Афін» правядуць 25 верасня ў музее-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага, што ў Залессі.

Выступіць «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Паслухаць запрашаюць у тэатральна-музычную залу – пачатак а 15-ай. І ва ўнутраны дворык сядзібы – а палове шостай вечара.

Уваход вольны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце