weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.09.2018 13:00 ,

Не страляць на шум і шоргат, не даставаць зброю за ствол: як паляваць, каб не здарылася трагедыі

Фота vladtime.ru.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання. Прыхапіўшы ружжо, а то і лодку паляўнічыя накіроўваюцца ў лес і на ваду. Верны сабака, каштоўныя трафеі, горды позірк паляўнічага, ды вогнішча з юшкай і запечанай качкай пад вячэрнюю гутарку на беразе возера – што можа быць лепш?

Але каб прыемны вечар на прыродзе не азмрочыла недарэчная выпадковасць, неабходна выконваць меры перасцярогі на паляванні. А менавіта – правільна абыходзіцца са зброяй.

Галоўнае на паляванні – гэта акуратнасць і асцярожнасць. Заўсёды трэба ўлічваць, што акрамя паляўнічых ва ўгоддзях могуць быць адпачывальнікі, грыбнікі, рыбаловы.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртае асаблівую ўвагу паляўнічых, што падчас палявання неабходна выонваць правілы бяспекі, пазначаных у главе 12Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Згодна з гэтым дакументам забаронена:

— выкарыстоўваць паляўнічую зброю, якая мае тэхнічныя няспраўнасці;

— ужываць патроны, якія не адпавядаюць дадзеным паляўнічай зброі;

— садзіццца ў машыну і выходзіць з яе з зараджанай паляўнічай зброяй;

— даставаць сабраную паляўнічую зброю з аўтамабіля за ствол (ствалы);

— страляць на шум, шоргат, па цэлі, якая дрэнна бачная, у тумане, у моцны снегапад, у прыцемках, супраць сонца і пры іншых умовах дрэннай бачнасці. Нельга таксама страляць па птушцы, якая ўзлятае на адлегласці ніжэй за 2,5 метра ад зямлі ва ўмовах абмежаванай бачнасці;

— страляць і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй на адлегласці менш за 200 метраў ад крайняга будынку населенага пункта;

— страляць ў напрамку людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых жывёл, транспартных сродкаў з агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі на адлегласці менш за 500 метраў да іх і з агнястрэльнай паляўнічай зброі з наразным ствалом — менш за два кіламетры;

— накіроўваць паляўнічую зброю, у тым ліку незараджаную, на чалавека, хатніх жывёл або месца іх размяшчэння;

— без неабходнасці страляць, узводзіць курок знешнекурковай зброі або здымаць з засцерагальніка ўнутрыкурковую зброю;

— страляць  з лодкі праз весляроў або іншых паляўнічых, якія знаходзяцца ў лодцы;

Практыка паказвае, што невыкананне гэтых патрабаванняў з’яўляецца асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў на паляванні, у тым ліку і гібелі людзей За парушэнне правілаў бяспекі палявання (у выпадку, калі іх парушэнне не пацягне за сабой наступстваў) вінаватаму пагражае штраф у памеры да 980 рублёў або пазбаўленне права палявання тэрмінам ад трох месяцаў да трох гадоў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце