weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
18.09.2018 15:02 ,

Паглядзіце, як будуць выглядаць шматпавярхоўкі ў Вілейцы

Ілюстрацыя забяспечаная аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.

17 верасня пачалося грамадскае абмеркаванне будучай жылой забудовы ў Вілейцы - чатырох дзевяціпавярховых дамоў з прылеглай тэрыторыяй. У 16.00 у зале пасяджэнняў Вілейскага райвыканкама правядуць прэзентацыю праекта. Свае заўвагі да праекта можна пакінуць у журнале, што знаходзіцца у фае райвыканкама па адрасе Партызанская, 44.

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама прадставіў чытачам «Рэгіянальнай газеты» Архітэктурна-планіровачную канцэпцыю забудовы.

У дакуменце бачна, як будуць выглядаць будучыя дзевяціпавярхоўкі, як размесцяцца кватэры на лесвічнай пляцоўцы.

Кватэры запланавалі двухпакаёвыя. самая вялікая — 65,84 квадратных метраў, самая маленькая — 61,66.

 

Архітэктурна-планіровачную канцэпцыю ў поўным аб’ёме  можна паглядзець па спасылцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце