weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
18.09.2018 11:53 ,

Сціплае вяселле ў найманым пакоі і 55 год сямейнага жыцця. Cям’і Хацяловічаў справіла ізумрудныя ўгодкі сямейнага жыцця

Сям’я на святкаванні залатога вяселля 15 верасня 2013.

15 верасня мае бабуля і дзядуля адсвяткавалі 55 год сямейнага жыцця.

Раман Браніслававіч і Марыя Іванаўна Хацяловічы цяпер жывуць у вёсцы Вязынь Вілейскага раёна, але шлях іх сям’і пачаўся ў Маладзечне.

Сціплае вяселле адсвяткавалі ў найманым пакоі ў доме на вуліцы, якая цяпер носіць назву Велікасельскай. Маладыя тады працавалі на Маладзечанскай мэблевай фабрыцы, дзе і сустрэліся.

Абое прыехалі ў абласны тады горад з розных куткоў Маладзечанскай вобласці ў канцы 1950-х (вобласць скасуюць у 1960-м). Дзядуля родам з Глыбоччыны, са знакамітай зараз вёскі Мосар, а бабуля з Вязыні.

Вялікае Сяло тады яшчэ не было ў складзе горада, але аўтобусны рух злучаў гэту вёску з цэнтрам Маладзечна. Рух быў нерэгулярны, і, як скардзіліся жыхары горада, цэны на праезд фарміраваліся незразумелым чынам.

Так, напрыклад, у 1958 годзе ў лісце ў газету “Сцяг кастрычніка” грамадзяне скардзіліся, што кошт праезду з Вялікага Сяла ў Гелянова, дзе размяшчалася новая мэблевая фабрыка, каштуе 50 капеек, а зваротны шлях з Гелянова ў Вялікае Сяло ўжо цэлы рубель. Аўтобусны парк тады не мог патлумачыць гэтага дысбалансу.

Гэтым маршрутам доўгі час ездзілі і мае бабуля з дзядулям, да таго маманту, пакуль не атрымалі кватэру на вуліцы Маўчанскага ўжо ў непасрэднай блізкасці ад працы.

Сама фабрыка, якая пачала працаваць пасля вайны, месцілася на тэрыторыі былога польскага вайсковага гарнізона, што дзейнічаў у Гелянове да 1939 года.

Тэрытарыяльна новая фабрыка, па ўспамінах дзядулі, была на месцы палкавых канюшняў. Пры пабудове новага цэха фабрыкі рабочым прыйшлося разбіваць магутныя бетонныя паілкі для коней.

З такіх расповедаў дзеда і пачалася асабіста мая цікавасць да гісторыі горада, якая вырасла ў шэраг краязнаўчых даследаванняў.

Свадьба

Вяселле 15 верасня 1963 года.

Гелянова – горад у горадзе

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце